Размаўляем па-беларуску

28.02.2019

28 лютага ў 6 класах прайшоў літаратурны часопіс «Старонкамі жыцця Аркадзя Куляшова», прысвечаны 105-годдзю з Дня нараджэння пісьменніка. На дадзенам мерапрыестве вучні пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, чыталі вершы А. Куляшова, паэзія якога ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры XX стагоддзя, гулялі ў «перакладчыка» — перакладалі з рускай мовы на беларускую і наадварот, працавалі з крыжаванкай.

21.02.2019

Сусветны дзень роднай мовы

У чацверг, 21 лютага, наша школа адзначыла свята, прысвечанае Сусветнаму дню роднай мовы.

Гэта свята – нагода для нас, беларусаў, яшчэ раз задумацца аб лёсе нашай беларускай мовы.

Цікавасць да гэтай падзеі вялікая – удзел прынялі вучні,  настаўнікі і выхавацелі школы.

Вучні малодшых класаў вывучылі на памяць і расказалі вершы беларускіх пісьменнікаў, а на вялікім перапынку удзельнічалі ў флэшмобе “Полька беларуская”, дзе танчылі не толькі вучні, але і настаўнікі.

У другой палове дня адбыўся святочны канцэрт “Не пакідайце ж мовы роднай”, у якім прынялі ўдзел вучні старэйшых класаў. Тут гучалі вершы беларускіх класікаў, народныя песні і танцы. Цікавымі былі інсцэніроўкі і кліпы да песень сучасных спевакоў Беларусі.

Мэтай мерапрыемстваў было увесці вучняў у атмасферу жывога беларускага слова, даць магчымасць адчуць яго прыгажосць і непаўторнасць.

14.02.2019

14 лютага вучні 8 «А» класа здзейснілі падарожжа па старонках творчасці любімага пісьменніка Аркадзя Куляшова. Спыніліся на той, дзе быў верш «Ад шчасця сэрца скача, як дзіця…». Зрабілі яго інсцэніроўку. Выбар быў зроблены невыпадкова.

07.02.2019

У чацвер 7 лютага вучні 1 «Б» класа разам з выхавацелем Аленай Вячаславаўнай пазнаёміліся з беларускім дзіцячым часопісам «Вясёлка». Шмат цікавых вершаў і апавяданняў беларускіх пісьменнікаў пачулі дзеці, а таксама захапіліся прыгожым яркім афармленнем часопісаў.

31.01.2019

У чацвер 31 студзеня вучні 9 «А»  і 9 «Б» класаў, пад кіраўнімцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Бародкінай А.В., прымалі ўдзел у гісторыі однаго партрэта   «Жыццёвы шлях Васіля Хомчанкі». Мерапрыемства было прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння знакамітага пісьменніка.

Да мерапрыемства вучні падрыхтавалі цікавыя звесткі пра пісьменніка, знаёміліся з творчасцю, чыталі апавяданні, а таксама праглядзелі кінафільм  «Незнаёмая песня» па матывах аднайменнага апавядання В.Хомчанкі.

24.01.2019

24 студзеня вучні 10 «А» класа прымалі ўдзел у вусным часопісе «Вобразы прыроды ў творчасці Ядвігіна Ш.», прысвечаным 150-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. На дадзеным мерапрыемстве вучні знаёміліся з аўтабіяграфіяй Ядвігіна Ш., яго вытворчасцю, чыталі вершы, расказы, падрыхтавалі цікавыя звесткі пра пісьменніка, працавалі ў групах. Галоўнай мэтай мерапрыемства было знаёмства з творчасцю і біяграфіяй Ядвігіна Ш., фарміраванне цікавасці да творчасці пісьменніка і яго асобы. Падрыхтавала і правяла мерапрыемства — выхавацель групы падоўжанага дня Сакалова К.І.

17.01.2019

17 студзеня — Дзень роднай мовы. Вучні 9 «А» класа прымалі ўдзел у адкрытым мерапрыемстве «Беларуская прызба:»Традыцыі Беларусі»», якое падрыхтавала і правяла выхавацель групы падоўжанага дня Гункевіч Т.А. Галоўная мэта мерапрыемства —  паглыбленне ведаў вучняў аб беларускіх традыцыях, выхаванне павагі да гістарычнага мінулага Беларусі.

Вучні пазнаёміліся з беларускімі традыцыямі і звычаямі, даведаліся пра старадаўнія беларускія арнаменты на ручніках і адзенні, а таксама пра ежу, якая была на сталах на Каляды. Напрыканцы мерапрыемства вучням і гасцям было прапанавана печыва з прадказаннямі.

У рамках правядзення дня беларускай мовы, вучні 1 «А» класа разам з выхавацелем групы падоўжанага дня Гагахавай Л.А. падрыхтавалі і правялі мерапрыемства «Зімовыя забавы і гульні». Галоўная мэта — пазнаёміць дзяцей з беларускімі гульнямі, фарміраваць уменне асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых.

Хлопчыкі і дзяўчынкі прачыталі вершы беларускіх паэтаў, з цікавасцю разглядалі зімовыя малюнкі, а калі апынуліся ў краіне гульняў, здолелі паказаць увесь свой спрыт. Першакласнікам вельмі цікава было пазнаёміцца з гульнямі: «Карагод», «Жмуркі», «Мароз», «Вожык і мышы». Дзякуючы такім мерапрыествам хлопчыкі і дзячынкі маюць магчымасць вывучаць беларускую мову і літаратуру.

14.01.2019

14 студзеня ў 3 «Б» класе была праведзена гадзіна пытанняў і адказаў «Зімовыя прыкметы», з мэтай папулярызацыі беларускай мовы. На дадзенам мерапрыемстве дзеці з вялікім задавальненнем разгадвалі крыжаванкі, успомнілі пра галоўныя прыкметы зімы, разгадвалі зімовыя загадкі. Кожны з вучняў расказаў пра свае любімыя зімовыя забавы.

 

20.12.2018

20 снежня ў 5 класах прайшло святонае мерапрыемства «Прыехала каляда на белым кані», з мэтай папулярызацыі беларускай культуры, выхавання павагі і любові да народнай спадчыны. Дзеці пазнаёміліся з даўнімі беларускімі традыцыямі, асаблівасцямі калядавання. Яны апраналі маскі і спявалі святочныя песні.

13.12.2018

13 снежня вучні 6 класаў пабывалі «У майстэрні цёткі Зімы». Адказвалі на цікавыя пытанні на веданне беларускай мовы, этнаграфіі, мастацтва, гісторыі культуры Беларусі. Успомнілі забытыя віды народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

06.12.2018

6 снежня 2018 года ў 7 «Б» класе прайшла літаратурная гасцёўня «Неардынарная творчасць Адама Міцкевіча», прысвечаная 220-годдзю з дня нараджэння знакамітага пісьменніка. Вучні пазнаёміліся з жыццёвым шляхам Адама Міцкевіча, яго творамі.

29.11.2018

29 лістапада 2018 года вучні 8 «Б» класа пспаборічалі ў гульні-конкурсе «Знаўца беларускай мовы». Дзеці з цікавасцю і энтузіазмам падбіралі словы-сінонімы, перакладалі словазлучэнні і тлумачылі сэнс беларускіх фразеалагізмаў. Многія былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі падарункамі.

22.11.2018

22 лістапада 2018 года для вучняў 1 “А” і 1 “Б” класаў адбылося мерапрыемства “Конкурс загадак “Падарункі восені””. Было арганізавана спаборніцтва 2 каманд. Вучням прапанаваліся загадкі-пытанні, загадкі-рыфмаванкі, загадкі-апісанні на восеньскую тэматыку. Малюнкі слоў-адгадак дзеці размяшчалі ў слупкі тэматычнай групы: “Садавіна” або “Агародніна”.У канцы мерапрыемства была арганізавана выстава размалёвак па тэме.

15.11.2018

15 лістапада вучні 10 класа разам са сваім класным кіраўніком адправіліся ў завочнае падарожжа «Па старонках біяграфіі Яўсеніі Янішчыц», прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння пісьменніцы. На гэтым мерапрыемстве вучні наведалі школьную бібліятэку, дзе для іх была прапанавана відэя-прэзентацыя «Жыццяпіс Яўгеніі Янішчыц». Таксама вучні самастойна зрабілі агляд зборнікаў вершаў, а потым для ўсіх зачыталі тыя вершы, якія найбольш уразілі і спадабаліся.

08.11.2018

Чырвоная кніга-кніга асаблівая. У ёй пералічаны жывёлы і расліны, якія могуць назаўжды знікнуць. Колер кнігі, як чырвоны сігнал святлафора, папярэджвае: «Асцярожна! Можа здарыцца бяда!». Пад гэтым дэвiзам восьмага лiстапада для навучэнцаў  9 «Б» класа прайшла вiктарына знаўцаў роднай прыроды «Чырвоная кнiга Беларусi».

25.10.2018

25 кастрычніка ў 3 «А» класе адбылося цікавае пазнавальнае падарожжа «Усё мне тут блізка знаёма». Мерапрыемства было накіравана на выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, традыцый, творчай і сацыяльнай самарэалізацыі вучняў. У рамках гэтага мерапрыемства вучні разгадвалі загадкі, крыжаванкі, чыталі вершы.

18.10.2018

18 кастрычніка вучні 4 «Б» класа павіншавалі сваіх мам і бабуль канцэртнай праграмай і восеньскімі букетамі.

11.10.2018

11 кастрычніка адзначаецца 105 гадоў з дня нараджэння беларускай паэтэсы Эдзі Агняцвет. Класнымі кіраўнікамі і вучнямі 6 класаў было падрыхтавана і праведзена мерапрыемства, првсвечанае 105-гадоваму юбілею Эдзі Агняцвет. Вучні азнаёміліся з цікавымі момантамі жыцця і творчасці Э.Агняцвет, выразна чыталі паэтычныя радкі вершаў. Самых актыўныхудзельнікаў мерапрыемства чакалі падарункі — агняцвецікі і сюпрызы.

27.09.2018

У чацвер 27 верасня для вучняў 7 «А» і 10 «Б» класаў была праведзена літаратурна-музычная гасцёўня «Люблю ўсе колеры жыцця», прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Сяргея Грахоўскага. Вучні пазнаёміліся з асобай Сяргея Грахоўскага, яго жыццём, творчасцю і публічнай дзейнасцю. Чыталі яго вершы, Выказвалі свае думкі пра яго дзейнасць. Мэтай дадзенага мерапрыемства было: фаміраванне ў вучняў каштоўнасных арыентацый і маральных перакананняў на аснове асобаснага асэнсавання літаратурных твораў; удасканаленне інфармацыйнай культуры вучняў; садзейнічанне інтэлектуальнаму, эстэтычнаму і духоўнаму развіццю вучняў.

20.09.2018

У чацвер 20 версня вучні 8 «Б» класа прынялі ўдзел у мерапрыемстве «Агмень яе душы», прысвечаным 75-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Ніны Іосіфаўны Мацяш. Усе вучні з цікавасцю праглядзелі відэарэпартаж пра жыццё і творчасць знакамітай паэткі, прачыталі вершы пра каханне, любоў да бацькаўшчыны і да бацькоў, а таксама выказалі свае адносіны да творчасці Ніны Мацяш.

13.09.2018

У чацер 13 верасня адбыласял ітаратурная гасцёўня, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Анатоля Семёнавіча Грачанікава. Вучні 9 «А» класа падрыхтавалі сцэнку па казке пісьменніка «Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара».

13 верасня вучні 8 «А» класа прапанавалі выхавацелю прайграць гісторыю пра сябровак, якіх чакалі прыгоды ў лесе. Васьмікласнікі пазнаёміліся з тэкстам, размеркавалі ролі паміж сабой. Надвор’е за вакном, як і наш настрой, выдатнае. Мы выйшлі на шпацыр. Мэтай яго была ўжыванне ў вобраз абранага героя. Гуляючы, мы размаўлялі на роднай мове. Тэкст вучаніцы Макаранка Ксенні. Атрымалася цікава.

06.09.2018

У рамках адзінага дня беларускага маўлення 6 верасня для вучняў старэйшых класаў была праведзена тэматычная гадзіна «Дзень беларускага пісменства — 2018». Вучні праслухалі ілюстраваную лекцыю, прысвечаную непасрэдна светкаванню Дня беларускага пісменства ў горадзе Іванава, даведаліся пра славутых выхадцаў з гэтага палескага горада, паглядзелі рэпартаж з месца падзей. Другой часткай тэматычнай гадзіны стаў жывы часопіс «Вытокі пісменства». Вучні 10 класаў расказалі прысутным пра жыццё і плённую працу беларускіх асветнікаў: Кірылы Тураўскага, Сімяона Полацкага, Францыска Скарыны і яго паслядоўнікаўВасіля Цяпінскага і Сымона Буднага і інш. Прагучалі і вершы сучасных паэтаў, прысвечаныя гэтым беларускім асветнікам.

Вучні 8 класа праглядзелі серыю мультфільмаў «Мікі Маўс». Пасля чаго адказалі на пытанні па змесце, намалявалі на дошцы галоўных герояў. Васьмікласнікі прайгралі сцэнкі, якія ім спадабаліся. Мы, як звычайна, павесяліліся.

24.05.2018

У чацвер 24 мая для вучняў 4 класаў была праведзена віктарына «Знаўцы мовы». Дзеці выконвалі разнастайныя заданні: адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі прыказкі, разгадвалі рэбусы.

17.05.2018

У чацвер 17 мая вучні 5 «А» класа былі запрошаны ў гасцёўню «Мой род. Мой радавод». Дадзенае мерапрыемства мела наступную мэту: садзейнічаць выхаванню любові да роднага краю, яго мінулага, цяперашняга і будучыні.

10.05.2018

У чацвер 10 мая для вучняў 6 «Б» класа было праведзена мерапрыемства «Без памяці няма сумлення», прысвечанае Дню Перамогі. Галоўная мэта дадзенага мерапрыества — выхоўваць у падлеткаў патрыятычныя пачуцці, любоў да сваёй Радзімы, смеласць, мужнасць, паважлівае стаўленне да роднай мовы, вучыць заўсёды быць гатовымі да абароны сваёй дзяржавы. Вучні расказвалі вершы, слухалі ваенныя песні, праглядзелі дакументальны фільм пра вайну, пасля прагляду якога была праведзена віктарына, дзе вучні паказалі добрыя веды пра падзеі 1941-1945 гадоў.

03.05.2018

У чацвер 3 мая было праведзена мерапрыемства, прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра. Вучні 7 «А» класа зраьілі відэарэпартаж па старонках аповесці «Палескія рабінзоны».

26.04.2018 «Чарнобыль — хроніка цяжкіх дзён», пад такой назвай для навучэнцаў 8 класаў прайшла эстафета памяці, прымеркаваная падзеям 26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай АЭС. У ходзе мерапрыемства вучні больш даведаліся аб прычынах аварыі, мужнасці, гераічнасці яе ліквідатараў, аб наступствах аварыі для насельніцтва і навакольнага асяроддзя. Ні адзін вучань не застаўся абыякавым. Кожны зрабіў для сябе нейкі вывад.

12.04.2018 У чацвер 12 красавіка для вучняў 10 класаў было праведзена мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю з дня нараджэння Мар’яна Дукса. Вучні пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю знакамітага паэта.

05.04.2018 У чацвер 5 красавіка для вучняў 1 і 2 класаў было праведзена мерапрыемства «Творы беларускіх пісьменнікаў дзецям». Дзеці знаёміліся з творамі беларускіх пісьменнікаў, слухалі, як мілагучна гучыць родная мова, спрабавалі запамінаць беларускія словы.

28.03.2018 У чацвер 28 сакавіка для выхаванцаў прашкольнага лагеры «Усмешка» прайшло завочнае падарожжа «Магілёў — мой родны кут». У час мерапрыемства вучні прагледзелі дакументальны фільм пра Магілёў, які пазнаёміў іх з гісторыяй развіцця горада. Пасля прагляду кінафільма была праведзена віктарына, дзе вучні паказалі добрыя веды пра гістарычныя падзеі свайго роднага горада.

22.03.2018 22 сакавіка ў 3 «Б» класе праходзіла свята «Гуканне вясны». Вучні расказвалі вершы, слухалі песні, адгадвалі загадкі пра звяроў, птушак, якія вяртаюцца к нам з далёкага падарожжа. Гукалі светлую, заўсёды жаданую вясну.

15.03.2018 15 сакавіка з вучнямі 4 “А” і 4 “Б” класаў была праведзена віктарына “Сябруем з законам”. Мэта дадзенага мерапрыемства – пазнаёміць вучняў малодшых класаў з іх правамі і абавязкамі, а таксама навучыць карыстацца імі ў жыцці. Выхавацель: Казырыцкая В.С.

01.03.2018 1 сакавіка ў 5 «Б» класе прайшло мерапрыемства «Песняры беларускай зямлі», прысвечанае жыццю і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мерапрыемства праходзіла ў форме вуснага часопіса, на яго старонках вучні знаёміліся з жыццём і творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа, выконвалі займальныя заданні, чыталі вершы, слухалі музычныя кампазіцыі.

22.02.2018 У чацвер, 22 лютага, для вучняў 6 класаў прайшла тэматычная гадзіна «Славім нашых абаронцаў», прысвечаная Дню абаронца Айчыны. Галоўная мэта дадзенага мерапрыемства — выхаванне ў падлеткаў любові да сваёй Радзімы, смеласці, мужнасці, паважлівага стаўлення да роднай мовы.

21.02.2018 У 9 «А» класе прайшла віктарына «Мова цікава», прысвечаная Дню роднай мовы. Вучням дывялося ўспомніць словы ветлівасці на беларускай мове, паспрабаваць сябе ў ролі перакладчыкаў і даследчыкаў. Дэвіз мерапрыемства — «Я размаўляю на беларускай мове, таму што я люблю Беларусь і паважаю сваіх продкаў».

15.02.2018 У чацвер, 15 лютага, для вучняў 7 класаў адбылося мерапрыемства «Дарогамі памяці», прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе яны пазнаёміліся з гістарычнымі даведкамі пра гэты дзень, праглядзелі мастацкі фільм «Вы заўсёды ў нашай памяці», а так сама абмеркавалі шэраг пытанняў, звязаных з вайной у Аўганістане.

08.02.2018 У чацвер адбылося мерапрыемства, прысвечанае 210-годдзю з дня нараджэння Віцэнта Дуніна-Марцінкевіча, дзе вучні 7 і 8 класаў даведаліся пра жыццёвыя звесткі пісьменніка. А так сама паспрабавалі сябе ў ролі галоўных асоб п’есы «Пінская шляхта».

01.02.2018 У чацвер, у вучняў 9 «Б» класа, адбылося мерапрыемства «Гісторыя аднаго партрэта «Жыццёвы шлях Максіма Гарэцкага»».На дадзеным мерапрыемстве вучні пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка,праглядзелі мультымедыную прэзентацыю «Браму скарбаў сваю адчыняю», прысвечаную жыццю і творчасці М. Гарэцкага. Так сама для вучняў былі прапанаваны кнігі гэтага пісьменніка для самастойнага чытання.

25.01.2018 25 студзеня класныя кіраўнікі 10 «А» і 10 «Б» класаў правялі завочнае падарожжа па старонках біяграфіі Дануты Бічэль. Вучні з вялікім захапленнем праглядзелі прэзентацыю «Вобраз Гродненшчыны ў Д. Бічэль», а потым чыталі верші і абмяркоўвалі іх.

18.01.2018 У першых і другіх класа прайшло мерапрыемства па развучванню беларускіх народных гульняў «Шэры кот», «Замарожаныя». Дзеці пазнаёміліся з беларускімі лічылкамі, якія яны спрабавалі паўтараць. Вучням было цікава гуляць і размаўляць па-беларуску. Тым самым дзеці далучаліся да беларускай культуры і традыцый свайго народа.

11.01.2018 Вучні з цяжкімі парушэннямі рэчы з 3 «А» класа робяць першыя крокі ў вывучэнні роднай мовы. А дапамагае ім  Снягурка — іх настаўніца Цімафева Вольга Уладзіміраўна. Атрымалася цудоўная творчая майстэрня!

      
14.12.2017 14 снежня для вучняў 6 «А» класа прайшла літаратурная гасцёўня «95-годдзе з дня нараджэння Алены Васілевіч»

    
07.12.2017 7 снежня настаўніца Звяркова А.Р. падрыхтавала і правяла з вучнямі 7 класаў  літаратурна-паэтычную кампазіцыю па творчасці Алеся Разанава, прысвечаную 70-годдзю з дня нараджэння паэта. Мэты: зацікавіць вучняў асобай Алеся Разанава-паэта; пазнаёміць з паняццямі  версэты, квантэмы, вершаказы, пункціры, якія увёў у беларускую літаратуру паэт; удасканальваць навыкі аналізу паэтычнага твора, выразнага чытання, вуснага маналагічнага маўлення; выхоўваць пачуццё любові і павагі да роднай мовы.

      
30.11.2017 30 лістапада для вучняў 8 класаў было праведзена пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, гульня-віктарына «Чырвоны-колер рэвалюцыі». Таксама, напярэдадні мерапрыемства, вучні пабылі ў краязнаўчым музеі імя Раманава на выставе «Погляд праз стагоддзе».

      
                                                                   23.11.2017 23 лістапада адбылася літаратурная гасцёўня «Дарога да чароўнага», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Валянціна Лукшы. Вучні з цікавасцю слухалі агляд жыцця і творчасці пісьменніка, які суправаджаўся прэзентцыяй. Кожны з удзельнікаў гасцёўні падрыхтаваў выразнае чытанне верша гэтага слыннага майстра слова. Вучні ўпэўніліся, што творы Валянціна Лукшы вучаць дабрыні, павазе да прыроды і непагаснай любові да Бацькаўшчыны. Давялося вучням і самім паспрабаваць сябе ў ролі паэтаў. А закончылася гасцёўня пад гукі песні «Беларусь мая» на словы В.Лукшы.

      
                                                                              16.11.2017 16 лістапада для вучняў 10 класаў адбылося завочнае падарожжа па старонках біяграфіі Цішкі Гартнага, якое было прысвечана 130-годдзю са дня нараджэння знакамітага пісьменніка.

      
                                                                                        09.11.2017 9 лістапада ў 2 «А» класе адбылося мерапрыемств «Конкурс загадак «Падарункі восені»». Вучні адгадвалі загадкі і размяшчалі словы-адгадкі ў слупкі тэматычнай групы садавіна або агародніна. У канцы мерапрыемства была арганізавана выстава размалёвак па тэме.

      
02.11.2017 У час канікул дзеці школьнага лагеру частыя госці бібліятэцы. Сёння тут прайшлі літаратурныя гонкі «Наша спадчына», прысвечаныя135-годдзю беларускіх класікаў Я.Купалы і Я.Коласа. Дзецям расказалі пра цікавыя моманты з жыцця, а так сама прачыталі вершы знакамітых аўтараў.

      
26.10.2017 26 кастрычніка ў 3 «Б» класе праходзіў вусны часопіс «Усё мне тут блізка, знаёма…» Дзеці падарожнічалі па нашай краіне, імя якой Беларусь. Вучні расказвалі вершы пра родную мову, прыроду; адгадвалі загадкі; вывучалі прыказкі і прымаўкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі пашыралі веды аб родным краі, яго чароўнай прыродзе,вучыліся паважаць людзей, якія жылі і жывуць на нашай зямлі.

      
                                                      19.10.2017 19 кастрычніка ў школе адбыўся ранішнік «Ты ў сырцы маім, матуля!» прысвечаны Дню маці. У час мерапрыемства вучні 4 класаў паведамлялі пра сваіх матуль. Шмат пяшчотных і ласкавых слоў было сказана пра самага дарагога чалавека на зямлі. На ранішніку былі прадстаўлены партрэты матуль, якія намалявалі самі вучні. А ў падарунак сваім матулям кожнае дзіця зрабіла сваімі рукамі прыгожую, віншавальную паштоўку.

      
                                                                    12.10.2017 У чацвер 12 кастрычніка класнымі кіраўнікамі 5 «А» і 5 «Б» ласаў было праведзена мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка, літаратурна-музычная кампазіцыя «Настаўнік! Верны спадарожнік дзяцінства!» Мэтай даннага мерапрыемства было: выхаванне пачуцця ўдзячнасці і павагі да настаўнікаў з боку дарослых і дзяцей.

      
                                                                        05.10.2017 У чацвер 5 кастрычніка класным кіраўніком 6 «А» класа Ганчаровай В.А.  была праведзена літаратурная гасцёўня «Іван Пташнікаў-майстар слова», на якой вучні пазнаёміліся з некаторымі звесткамі з жыцця і творчасці пісьменніка. Мэтай даннага мерапрыемства было: выхоўваць пачуццё беражлівых адносін да гістарычнай спадчыны народа Беларусі, высокай маральнасці; пашырыць слоўнікавы запас, удасканальваць уменні выразнага чытання твораў з захаваннем адпаведнай інтанацыі.

      
                                                                          5 кастрычніка вучні 7 “А” класа разам з бацькамі прынялі ўдзел у пазнавальна-забаўляльнай гульне “Дзівосная іншаземка – бульба”. Яны зрабілі невялічкі экскурс у гісторыю і пачулі шмат цікавага  пра  родную, знаёмую бульбу. Даведаліся, што радзіма бульбы  — Паўднёвая Амерыка, і што ў Беларусі бульба з’явілася ў 17 стагоддзі, і была спачатку не масавым прадуктам, а толькі пачастункам для панскага стала. Пачулі пра яе смакавыя і лекавыя якасці, пра шматлікія стравы, якія можна зрабіць з бульбы. Вучні паўдзельнічалі ў розных конкурсах. Мерапрыемства атрымалася яркім і насычаным, з песнямі, прыпеўкамі, вершамі. Кульмінацыяй вечарыны стала дэгустацыя дранікаў, якія прыгатавалі бацькі вучняў і пачаставалі ўсіх прысутных.

      
                                 

 

28.09.2017 У чацвер 28 верасня выхавацель групы падоўжанага дня Аляксеева В.П. запрасіла вучняў 7″Б» класа на літаратурна-музычную гасцёўню «Творчасць Улазіміра Калесніка», прысвечаную 95-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

      
21.09.2017 У чацвер 21 верасня прайшла літаратурная гасцёўня прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. Увазе вучняў 7 і 8 класаў баў прадстаўлены дакументальны фільм «Алесь Адамовіч: сведка вайны», з якога вучні даведаліся пра асноўныя этапы жыцця і творчасці пісьменніка. Пасля прагляду фільма адбылося яго абмеркаванне ў форме вектарыны.

      
14.09.2017 У школьнай бібліятэцы прайшла прэзентацыя кнігі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы «Маленькі прынц».Гэтая кніга-першае выданне беларускага перакладу «Маленькага прынца» ў гісторыі незалежнай Беларусі. Пераклад зроблены Нінай Мацяш. Вучні 7 класа пазнаёміліся з біяграфіей пісьменніка, паглядзелі прэзентацыю і намалявалі малюнкі героя гэтага твора. Дзеці 2-5 класаў пабывалі на прэм’еры мультіплікацыйнага фільма «Маленькі прынц» у кінатэатры «Радзіма».

      
У чацвер 14 верасня для вучняў 9″А» і 9 «Б» класаў адбыўся вечар «Сапраўдны Танк», прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка. Дзеці пазнаёміліся з асобай Максіма Танка, яго жыццём, творчасцю і публічнай дзейнасцю. Чыталі яго вершы, выказвалі свае думкі пра яго дзейнасць.

      
                                                            07.09.2017 7 верасня вучні 7 «А» класа пад кіраўніцтвам выхавацеля групы падоўжанага дня Брукштус Т.Г. завіталі ў краіну казак. Сямікласнікі зрабілі інсцэніроўку казкі «Як мы лічыць вучыліся». У ролі казачных герояў дзеці таксама паўтарылі правілы паводзін у школе і на вуліцы. Успомнілі беларускія словы ветлівасці і прывітання. Было цікава назіраць, як яны радаваліся і журыліся, гуляючы кожны сваю ролю.

      
                                                               У чацвер 7 верасня выхавацель Гагахава Л.А. правяла тэматычны час «Дзень беларускага пісьменства 2017», прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

      
                                                               06.07.2017 Кожны год з надыходам самых доўгіх дзён і кароткіх начэй у Беларусі-на берагах рэк і азёр-святкуюць Купалле. Сёння гэтыя гулянні аб’ядноўваюць старажытныя традыцыі і рытуалы, тэатралізаваныя канцэрты і вясёлыя гульні. Так 6 ліпеня ў школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава, на якой вучні даведаліся аб звычаях, традыцыях і абрадах гэтага цудоўнага свята.

      
  22.06.2017 У чацвер 22 чэрвеня для выхаванцаў прышкольнага аздараўленчага лагеру «Усмешка» прайшло мерапрыемства, прысвечанае знакамітаму гістарычнаму дзеячу і першадрукару Францыску Скарыне.

      
  15.06.2017 У чацвер 15 чэрвеня для выхаванцаў прышкольнага аздараўленчага лагеру «Усмешка» прайшло мерапрыемства «Гучы, роднае слова!».

    
  01.06.2017 У чацвер 1 чэрвеня ў школе адбылося мерапрыемства, прысвечанае памяці беларускага пісьменніка М.А.Багдановіча.

      
                                                                                                 24.05.2017 У чацвер 24 мая ў школе адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню славянскага пісьменства і культуры. Вучні старэйшых класаў назапасілі веды пра славутых друкароў свету Кірылу і Мяфодзія.

      
                                                                        11.05.2017 У чацвер 11 мая ў школе адбылася вечарына, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка Я.Купалы. У час свята вучні нагадалі асноўныя звесткі з жыцця і творчасці песняра. Асаблівую ўвагу прыцягнула сцэнічная пастаноўка з легендарнай п’есы Я.Купалы «Паўлінка», якую паказалі вучні 9 «А» класа. Вечарына прайшла ў атмасферы дабразычлівасці і ўдзячнасці.

      
                                                  04.05.2017 4 мая  2017 года ў 8 «А» класе прайшла віктарына «Размаўляем па-беларуску». Вучні мелі магчымасць успомніць беларускія прыказкі і прымаўкі, словы ветлівасці, праявіць свае перакладчыцкія здольнасці,успомніць беларускія вершы і песні.

      
  27.04.2017 У чацвер 27 красавіка адбылася завочная вандроўка «Па любімых мясцінах Я.Коласа». Вучні 10 класаў паказалі сваё веданне біяграфіі і творчасці народнага пісьменніка, успомнілі любімыя творы Я.Коласа.

      
  20.04.2017 20 красавіка ў 2 «А» класе працавала творчая майстэрня «Сустракаем Вялікдзень».

      
  13.04.2017 Святкаванне народных святаў вельмі захапіла вучняў. Таму ў гэты чацвер, 13.04.2017, адбылася тэатралізацыя свята «Вяселле», у якім прымалі ўдзел вучні 8 «Б» класа разам з выхавацелем групы падоўжанага дня Котавай В.У. Свята атрымалася вельмі цікавым. Галоўнае-адраджэнне народных традыцый.

      
  06.04.2017 06.04.2017 адбылося цікавае мерапрыемства — творчая майстэрня «Рыхтуемся да Пасхі». Настаўніца працоўнага навучання Каламіец А. Я. разам з дзяўчынкамі 6-7 класаў малявала пасхальныя яйкі. А потым дзяўчынкі майстравалі творчыя кампазіцыі да Вялікдня.

      
  30.03.2017 У чацвер, 30.03.2017, для выхаванцаў прышкольнага аздараўленчага лагеру адбылося незвычайнае мнрапрыемства — тэатралізацыя беларускіх народных святаў.

      
  23.03.2017 Як жылі нашы продкі Вучні 4 «А» класу разам з выхавальнікам Капчонавай А. А. зрабілі падарожжа ў мінулае роднай краіны. Малодшыя школьнікі пазнаёміліся з нацыянальнай гісторыяй Беларусі, вывучылі новыя словы па-беларуску і зрабілі нацыянальную ляльку-абярэг.

      
            Вучні 10 класаў былі запрошаны настаўніцай беларускай мовы Грыцанавай Г. В. у літаратурную гасцёўню «Кніга адкрывае свет», прысвечаную 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Шмат цікавых звестак атрымалі дзесяцікласнікі пра першадрукара Ф. Скарыну і іншых друкароў і асветнікаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у стварэнне кнігі. Вучань 10 «Б» класа Ільініч Уладзімір у ролі Францыска Скарыны звярнуўся да ўсіх прысутных з заклікам берагчы і цаніць кнігу і родную мову.

      
16.03.2017 16 сакавіка 2017 г. у 8 класах было арганізавана віртуальнае літаратурнае падарожжа па мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю Я. Коласа. Вучні атрымалі цудовую магчымасць сваімі вачыма ўбачыць музей Я Коласа, яго родныя краявіды, паслухаць вершы беларускага песняра.     09.03.2017 Вучні 5 “А” і 5 “Б” класаў, разам з выхавацелямі Фраловай В.М. і  Барзых Н.І. правялі урок-падарожжа “Зямля пад белымі крыламі”. Мэтай гэтага мерапрыемства было выхаванне грамадска-патрыятычных пачуццяў у малодшых школьнікаў. У час падарожжа дзеці даведаліся, чаму беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч, назваў нашу Радзіму “Зямлёю пад белымі крыламі”; дзеці разгадвалі крыжаванкі, складалі прымаўкі пра Радзіму; чыталі вершы, знаёміліся з традыцыямі нашай культуры.

     
   
  Мае першыя крокі да  роднай мовы На занятку-гутарцы “Мая родная мова” вучні першых класаў знаёміліся  з роднай мовай, беларускай культурай. Дзеці вывучылі словы, якія сустракаюцца ў іх жыцці кожны дзень, а таксама пазнаеміліся з нацыянальнай беларускай  гульнёй “Лянок”.

     
     
02.03.2017 У чацвер 2 сакавіка вучні нашай школы зноў размаўлялі на роднай мове. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Грыцанава Г. В. для сваіх дзесяцікласнікаў правяла ўрок беларускай літаратуры ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса. Урок быў прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Вучні даведаліся пра жыццё і дзейнасць першага Магілеўскага друкара, асветніка Спірыдона Міронавіча Собаля. Урок прайшоў у незвычайнай атмасферы цеплыні і павагі да тых, хто ўнёс вялікі ўклад у асвету нашага народа.

      
       У 3 «А» класе прайшла віктарына «Залацінкі народнай мудрасці». Вучні пазнаёміліся з прыказкамі і прымаўкамі на тэму «Сяброўства», выконвалі разнастайныя заданні і адказвалі на цікавыя пытанні.

      
 У 8 «А» і 10 «Б» класах прайшла гульня-падарожжа «Наш край». Вучні знаёміліся з гісторыяй роднага горада, прагледзелі фільм «Наш Магілёў», з захапленнем выконвалі разнастайныя заданні, разгадвалі рэбусы. Тым самым дзеці разам з настаўнікамі апынуліся ў гістарычным мінулым нашага краю.

      
23.02.2017 23 лютага ў школьнай бібліятэцы для вучняў 4 класаў прайшла літаратурная гадзіна «Гучы званчэй, родная мова!» Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення беларускай мовы і пазнаёміліся з творамі Я. Купалы і Я. Коласа.

    
  У 3 «Б» класе было праведзена мерапрыемства «Мы паважаем родную мову».

  
Вучні 4 «А» класа разам з казачным героем Бульбашыкам вывучаюць родную мову.

    
23.02.2017 г. у 8 «А» класе прайшоў урок ветлівасці. Вучні ўспомнілі ветлівыя словы і словы моўнага этыкету, сваімі рукамі стварылі дрэва звароткаў.

    

Комментирование запрещено.