Пiсьменнiкi-юбiляры

Каляндар юбілейных дат у 2018/2019 навучальным годзе

Верасень 

190-годдзе з дня нараджэння Льва Талстога
125-годдзе з дня нараджэння Андрэя Мрыя
105-годдзе з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага
100-годдзе з дня нараджэння Барыса Захадэра
80-годдзе з дня нараджэння Анатолія Грачанікава
75-годдзе з дня нараджэння Ніны Мацяш

Кастрычнік 

105-годдзе з дня нараджэння Эдзі Агняцвет
100-годдзе з дня нараджэння Алеся Бажко

Лістапад 

200-годдзе з дня нараджэння Івана Тургенева
110-годдзе з дня нараджэння Мікалая Носава
85-годдзе з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка
70-годдзе з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц
60-годдзе з дня нараджэння Леаніда Пранчака

Снежань

220-годдзе з дня нараджэння Адама Міцкевіча

215-годдзе з дня нараджэння Фёдара Цютчава
105-годдзе з дня нараджэння Віктара Драгунскага
100-годдзе з дня нараджэння Кастуся Кірэенкі
100-годдзе з дня нараджэння Аляксандра Салжаніцына
95-годдзе з дня нараджэння Анатолія Вялюгіна
75-годдзе з дня нараджэння Казіміра Камейшы


Студзень

150-годдзе з дня нараджэння Ядвігіна Ш.
140-годдзе з дня нараджэння Паўла Бажова
120-годдзе з дня нараджэння Міхася Лынькова
115-годдзе з дня нараджэння Алеся Якімовіча
115-годдзе з дня нараджэння Аркадзія Гайдара
100-годдзе з дня нараджэння Данііла Граніна
95-годдзе з дня нараджэння Алеся Савіцкага
90-годдзе з дня нараджэння Івана Сяркова

Люты

250-годдзе з дня нараджэння Івана Крылова

125-годдзе з дня нараджэння Віталія Біянкі
105-годдзе з дня нараджэння Аркадзя Куляшова

Сакавік

205-годдзе з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі

120-годдзе з дня нараджэння Юрыя Алешы

100-годдзе з дня нараджэння Міколы Лупсякова

90-годдзе з дня нараджэння Еўдакіі Лось
85-годдзе з дня нараджэння  Кастуся Цвіркі
65-годдзе з дня нараджэння Міколы Мятліцкага

Красавік

210-годдзе з дня нараджэння Мікалая Гогаля
120-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Набокава

Май

115-годдзе з дня нараджэння Адама Русака
115-годдзе з дня нараджэння Паўлюка Труса
95-годдзе з дня нараджэння Віктара Астаф’ева
95-годдзе з дня нараджэння Барыса Васільева
95-годдзе з дня нараджэння Булата Акуджавы

 

Каляндар міжнародных і дзяржаўных свят, святочных дзён, знамянальных і памятных дат у 2018/2019 навучальным годзе

 

1 верасня Дзень ведаў
2 верасня Дзень беларускага пісьменства
8 верасня

15 верасня


Міжнародны дзень пісьменнасці

Дзень бібліятэк

21 верасня

1 кастрычніка

7 кастрычніка

Міжнародны дзень міру

Дзень пажылых людзей

Дзень настаўніка

14 кастрычніка Дзень маці ў Беларусі
22 кастрычніка Міжнародны дзень школьных бібліятэк
26 лістапада Сусветны дзень інфармацыі
21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы
3 сакавіка Сусветны дзень пісьменніка
15 сакавіка Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
21 сакавіка Сусветны дзень паэзіі
27 сакавіка Міжнародны дзень тэатра
2 красавіка Міжнародны дзень дзіцячай кнігі
12 красавіка Дзень касманаўтыкі
26 красавіка Дзень чарнобыльскай трагедыі
5 мая

9 мая

12 мая

 

Дзень друку

Дзень Перамогі

Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і
Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

15 мая

18 мая

Міжнародны дзень сем’яў

Сусветны дзень музеяў

 

Пазакласныя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілярам

28 лютага ў 6 класах прайшоў літаратурны часопіс «Старонкамі жыцця Аркадзя Куляшова», прысвечаны 105-годдзю з Дня нараджэння пісьменніка. На дадзенам мерапрыестве вучні пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, чыталі вершы А. Куляшова, паэзія якога ўвайшла ў залаты фонд беларускай літаратуры XX стагоддзя, гулялі ў «перакладчыка» — перакладалі з рускай мовы на беларускую і наадварот, працавалі з крыжаванкай.

24 студзеня вучні 10 «А» класа прымалі ўдзел у вусным часопісе «Вобразы прыроды ў творчасці Ядвігіна Ш.», прысвечаным 150-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. На дадзеным мерапрыемстве вучні знаёміліся з аўтабіяграфіяй Ядвігіна Ш., яго вытворчасцю, чыталі вершы, расказы, падрыхтавалі цікавыя звесткі пра пісьменніка, працавалі ў групах. Галоўнай мэтай мерапрыемства было знаёмства з творчасцю і біяграфіяй Ядвігіна Ш., фарміраванне цікавасці да творчасці пісьменніка і яго асобы. Падрыхтавала і правяла мерапрыемства — выхавацель групы падоўжанага дня Сакалова К.І.

15 лістапада вучні 10 класа разам са сваім класным кіраўніком адправіліся ў завочнае падарожжа «Па старонках біяграфіі Яўсеніі Янішчыц», прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння пісьменніцы. На гэтым мерапрыемстве вучні наведалі школьную бібліятэку, дзе для іх была прапанавана відэя-прэзентацыя «Жыццяпіс Яўгеніі Янішчыц». Таксама вучні самастойна зрабілі агляд зборнікаў вершаў, а потым для ўсіх зачыталі тыя вершы, якія найбольш уразілі і спадабаліся.

11 кастрычніка адзначаецца 105 гадоў з дня нараджэння беларускай паэтэсы Эдзі Агняцвет. Класнымі кіраўнікамі і вучнямі 6 класаў было падрыхтавана і праведзена мерапрыемства, првсвечанае 105-гадоваму юбілею Эдзі Агняцвет. Вучні азнаёміліся з цікавымі момантамі жыцця і творчасці Э.Агняцвет, выразна чыталі паэтычныя радкі вершаў. Самых актыўныхудзельнікаў мерапрыемства чакалі падарункі — агняцвецікі і сюпрызы.

У чацвер 27 верасня для вучняў 7 «А» і 10 «Б» класаў была праведзена літаратурна-музычная гасцёўня «Люблю ўсе колеры жыцця», прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Сяргея Грахоўскага. Вучні пазнаёміліся з асобай Сяргея Грахоўскага, яго жыццём, творчасцю і публічнай дзейнасцю. Чыталі яго вершы, Выказвалі свае думкі пра яго дзейнасць. Мэтай дадзенага мерапрыемства было: фаміраванне ў вучняў каштоўнасных арыентацый і маральных перакананняў на аснове асобаснага асэнсавання літаратурных твораў; удасканаленне інфармацыйнай культуры вучняў; садзейнічанне інтэлектуальнаму, эстэтычнаму і духоўнаму развіццю вучняў.

У чацвер 20 версня вучні 8 «Б» класа прынялі ўдзел у мерапрыемстве «Агмень яе душы», прысвечаным 75-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Ніны Іосіфаўны Мацяш. Усе вучні з цікавасцю праглядзелі відэарэпартаж пра жыццё і творчасць знакамітай паэткі, прачыталі вершы пра каханне, любоў да бацькаўшчыны і да бацькоў, а таксама выказалі свае адносіны да творчасці Ніны Мацяш.

У чацер 13 верасня адбыласял ітаратурная гасцёўня, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Анатоля Семёнавіча Грачанікава. Вучні 9 «А» класа падрыхтавалі сцэнку па казке пісьменніка «Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара».

 

 

Комментирование запрещено.