Батлейка запрашае

10 студзеня школьны батлеечны тэатр «Валошкі» пад кіраўніцтвам Грыцанавай Галіны Вікенцьеўны выступаў у музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Батлеечную пастанову «Цар Ірад» паглядзелі вучні і настаўнікі агульнаадукацыйных школ горада Магілёва, а таксама прадстаўнікі царквы. Запрашаем усіх на нашу пастаноўку!

15 студзеня 2019 года  батлеечны тэатр «Валошкі» з вучняў 8,9,10 класаў разам са сваім кіраўніком Грыцанавай Галінай Вікенцьеўнай паказалі ўсім вучням нашай школы пастанову «Цар Ірад». Такім вось святам мы адзначаем Каляды!

Тэтральны батлеечны калектыў «Валошкі» рыхтуецца да новай пастаноўкі, прысвечанай народнаму святу Каляды.

З 2017 года у школе працуе тэатр-студыя «Батлейка», якім кіруе настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грыцанава Галіна Вікенцьеўна. У студыі займаюцца таленавітыя вучні 6-10 класаў. Тэтр робіць розныя пастаноўкі, прысвечаныя народным святам, а так сама розныя павучальныя казачныя п’есы.

У сакавіку 2018 года тэатральны батлеечны калектыў атрымаў новае імя «Валошкі». Акрамя пастановак на школьнай сцэне батлеечны тэатр займаецца і валанцёрскай дзейнасцю: выступае з пастаноўкамі ў спецыяльнай школе г. Магілёва і ў гарадскім карэкцыйным цэнтры. Ужо ў маі 2018 года новы тэатральны батлеечны калектыў «Валошкі» выйшаў на вялікую рэспубліканскую сцэну. Вучні разам са сваім кіраўніком прынялі ўдзел у IV адкрытым рэгіянальным фестывалі батлеечных тэатраў “Чароўны свет батлейкі”. Выступленне было паспяховым, калектыў атрымаў дыплом II ступені.

 

Комментирование запрещено.