Беларуская прызба: «Традыцыі Беларусі»

17 студзеня — Дзень роднай мовы. Вучні 9 «А» класа прымалі ўдзел у адкрытым мерапрыемстве «Беларуская прызба: «Традыцыі Беларусі»», якое падрыхтавала і правяла выхавацель групы падоўжанага дня Гункевіч Т.А. Галоўная мэта мерапрыемства —  паглыбленне ведаў вучняў аб беларускіх традыцыях, выхаванне павагі да гістарычнага мінулага Беларусі.

Вучні пазнаёміліся з беларускімі традыцыямі і звычаямі, даведаліся пра старадаўнія беларускія арнаменты на ручніках і адзенні, а таксама пра ежу, якая была на сталах на Каляды. Напрыканцы мерапрыемства вучням і гасцям было прапанавана печыва з прадказаннямі.

Комментирование запрещено.