Калядныя сустрэчы

10 студзеня школьны батлеечны тэатр «Валошкі» пад кіраўніцтвам Грыцанавай Галіны Вікенцьеўны выступаў у музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Батлеечную пастанову «Цар Ірад» паглядзелі вучні і настаўнікі агульнаадукацыйных школ горада Магілёва, а таксама прадстаўнікі царквы. Запрашаем усіх на нашу пастаноўку!

Сёння зноў у школе свята! Грыцанава Галіна Вікенцьеўна і батлеечны тэатр «Валошкі» з вучняў 8,9,10 класаў паказалі ўсім вучням нашай школы пастанову «Цар Ірад». Такім вось святам мы адзначаем Каляды!

Комментирование запрещено.