Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…

Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…

751 год таму  назад на беразе Дняпра нарадзіўся горад пад цудоўнай назвай – Магілёў.

На легендарным шляху “з варагаў у грэкі” паўстаў наш Магілёў, наша  малая радзіма.

Першы ўрок у Дзень ведаў у 2018/2019 навучальным годзе прайшоў пад назвай  “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”.

Які ж ён, мой Магілёў? Гэта прыгожыя вулачкі і завулкі, што аднолькава шыкоўныя ў любую пару года.

Гісторыя пакінула багатую спадчыну нашаму гораду: Барыса-Глебская царква, Капліца Святой Велікамучаніцы Параскевы, Архікатэдра Трох Свяціцеляў, Свята-Мікольскі жаночы манастыр… Зямны спакой маёй малой радзімы ахоўваюць часам маўклівыя званы храмаў, дазваляюць упэўнена адчуваць сябе ва ўласным доме, ствараючы асабісты дабрабыт, дабрабыт таго месца, дзе ты нарадзіўся і дзе маеш шчасце жыць.

Першы ўрок у нашай школе спрыяў фарміраванню ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, каштоўнасных адносін да гісторыі і культуры роднага Магілёва, пачуцця дачынення да яго мінулага і сучаснасці.

Першы ўрок стаў імпульсам для выхавання ў падрастаючага пакалення  грамадзянска-патрыятычных і духоўна-маральных якасцей, садзейнічаў выхаванню ў вучняў пачуцця гонару за сваю малую радзіму.

Комментирование запрещено