Роднага слова душою крануцца…

21 лютага ў школе адбылося вялікае свята «Роднага слова душою крануцца…», прысвечанае міжнароднаму Дню роднай мовы. У час святкавання ў зале гучалі беларускія песні, жарты, гульні. Дзеці паказалі сваё майстэрства ў чытанні на памяць вершаў беларускіх класікаў. У конкурсе прынялі ўдзел вучні 6-10 класаў.

1 месца занялі: Палякоў Захар, вучань 10 «А» класа; Дубінская Карына, вучаніца 8 «Б» класа; Урублеўская Вольга, вучаніца 7 «Б».

2 месца занялі: Жарыкава Надзея, вучаніца 10 «А» класа; Дарнауф Багдан, вучань 8 «Б» класа; Кірыловіч Уладзімір, вучань 6 «А» класа.

3 месца занялі: Бондараў Артём, вучань 10 «А» класа; Калістратава Яўгенія, вучаніца 9 «А» класа; Андрынскі Арцём, вучань 7 «Б» класа.

Віншуем усіх пераможцаў! Жадаем, каб родная мова гучала заўсёды ў нашым паўсядзённым жыцці!

 

Комментирование запрещено.